Сёння раніцай у маці арыштаванага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі не ўзялі прадуктовую перадачу.

Як паведаміла Ала Саннікава, калі яна прыйшла ў СІЗА КДБ, каб перадаць сыну прадукты, ёй паведамілі, што нічога ў яе не возьмуць.

«У Андрэя 8 сакавіка дзень нараджэння. Я накупляла яму шмат усяго смачнага, а тут мне сказалі: «А сёння мы ў вас нічога не возьмем» ... Я ледзь не ўпала ад шоку. Тады супрацоўнік СІЗА стаў тэлефанаваць фельчару, і яна яму сказала, што Андрэю можна перадаць толькі посны тварог і вараную каўбасу, усё астатняе — забаронена. Добра, дзяўчынкі [жонкі палітвязняў] паспелі хутка збегаць у краму, і я змагла да 12-й гадзіны перадаць сыну гэтыя прадукты. Відавочна, што ў Андрэя паўсталі сур'ёзныя праблемы са страўнікам і пячонкай. Я вельмі хвалююся. Тут яшчэ пазбавілі яго адваката. Нічога не ведаю, як ён, што з ім ... », — распавяла маці кандыдата ў прэзідэнты, плачучы.

Нагадаем, што акрамя гэтых праблем са здароўем, набытых у умовах у СІЗА, у Андрэя Саннікава моцна пашкоджаная нага. Яго арыштавалі пасля жорсткага збіцця на плошчы Незалежнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?