Павел Сапелка выключаны з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў (МГКА) за парушэнне патрабаванняўПра гэта гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце Міністэрства юстыцыі.Крымінальна-працэсуальнага кодэкса і правілаў прафесійнай этыкі адваката.
Паведамляецца, у прыватнасці, што пры разглядзе матэрыялаў праверкі ў дачыненні да адваката юрыдычнай кансультацыі № 2 Савецкага раёна Мінска Паўла Сапелкі на пасяджэнні прэзідыума МГКА 3 сакавіка «устаноўлена, што Сапелкам дапушчаны шэраг парушэнняў патрабаванняў
«Дапушчаныя парушэнні выказаліся ў няяўцы па выкліку органа, які вядзе крымінальны працэс, для ўдзелу ў следчым дзеянні па крымінальнай справе і незабеспячэнні абароны абвінавачаных,а таксама ігнараванні рашэнняў кіраўніцтва калегіі і праяве тым самым непавагі да органаў адвакацкага самакіравання», — гаворыцца ў паведамленні.
Прэзідыум МГКА прызнаў дзеянні Сапелкі «несумяшчальнымі са званнем адваката» і прыняў рашэнне аб яго выключэнні з членаў калегіі адвакатаў, інфармуе Мінюст.
Павел Сапелка з’яўляўся абаронцам былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саньнікава, а таксама Паўла Севярынца — кіраўніка выбарчага штаба
Незалежныя юрысты расцэньваюць выключэнне Сапелка з МГКА як расправу над адвакатам і чарговы віток ціску на незалежную адвакатуры ў Беларусі.