Жонка палітвязня Дар’я Корсак звярнулася ў Генпракуратуру.

Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь

Корсак Дар’і Сяргееўны

Заява

(Аб прымяненні катаванняў і жорсткіх, нялюдскіх і прыніжаючых чалавечую годнасць адносінах у СІЗА КДБ)

Я з’яўляюся жонкай Атрошчанкава Аляксандра Сяргеевіча, з 20 снежня 2010 г. па гэты дзень ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

28 лютага 2011 з розных інтэрнэт-крыніц (копіі інтэрнэт-артыкулаў у дадатку) я даведалася, што экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксей Міхалевіч, знаходзячыся ў следчым ізалятары КДБ (далей СІЗА КДБ) з 2010/12/20 па 2011/02/19 падвяргаўся катаванням, і іншым жорсткім бесчалавечным і прыніжаючым чалавечую годнасць спосабам абыходжання і пакарання з боку супрацоўнікаў следчага ізалятара. Па фактах гэтага Аляксеем Міхалевічам была пададзеная заява ў Генеральную Пракуратуру Рэспублікі Беларусь.

З заявы Міхалевіча мне стала вядома, што людзі ў масках прычынялі яму фізічную боль з выкарыстаннем кайданкоў, прымушалі распранацца дагала, ставілі ў такім выглядзе «на расцяжку», што давала яму моцныя фізічныя і душэўныя пакуты.

З 20 снежня 2010 года па гэты дзень, мой муж, Аляксандр Сяргеевіч Атрошчанкаў, знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Такім чынам, перыяд часу, апісаны А. Міхалевічам, прыйшоўся і на ўтрыманне майго мужа.

1 сакавіка 2011 на судовым працэсе ў мяне была кароткая магчымасць перагаварыць з мужам і ён пацвердзіў, што гэтак жа падвяргаецца катаванням і жорсткім бесчалавечным адносінам у СІЗА КДБ.

Больш падрабязную інфармацыю я даведалася пасля вынясення Аляксандру прысуду 2 сакавіка 2011 года.

Яму ўдалося паведаміць, што яго таксама прымушаюць распранацца, ставяць у такім выглядзе «на расцяжку» на працяглы час, што дастаўляе яму моцныя фізічныя пакуты, больш таго, у распранутым выглядзе яго прымушаюць рабіць фізічныя практыкаванні, ён не паспеў паведаміць, да чаго прыводзіць адмова падпарадкоўвацца такога кшталту загадам,
але ён даў зразумець, што санкцыі за невыкананне такіх зневажальных і хваравітых дзеянняў могуць быць самымі жорсткімі. Гэтак жа мне стала вядома, што тыя ж асобы ў масках неаднаразова праводзілі балючыя маніпуляцыі з наручнікамі ў адносінах да майго мужа.

Акрамя гэтага, першы час А.Атрошчанкаву прыходзілася знаходзіцца ў СІЗА КДБ без спецыяльнага спальнага месца і да гэтага часу ён знаходзіцца ў камеры без спецыяльна абсталяванага санітарнага вузла, што таксама лічу жорсткімі, бесчалавечнымі і прыніжаючымі чалавечую годнасць адносінамі.

На працягу ўсяго папярэдняга следства, а менавіта з 20 снежня 2010, па гэты дзень, адміністрацыя СІЗА КДБ не знайшла магчымасці прадаставіць адвакату памяшканне для сустрэчы з маім мужам сам-насам, што было адлюстравана адвакатам у кнізе скаргаў і прапаноў, у скаргах, а таксама ў спрэчках падчас судовага паседжання. Расцэньваю такога кшталту дзеянні адміністрацыі як спробу схаваць факт катаванняў і іншых жорсткіх бесчалавечных і зневажаючых годнасць спосабаў абыходжання ў адносінах да Аляксандра Атрошчанкава.

У сувязі з гэтым, улічваючы характар ўздзеяння на майго мужа, закрытасць СІЗА КДБ, як установы і незацікаўленасць адміністрацыі ў аб’ектыўнасці ацэнкі сітуацыі, прашу:

1. Тэрмінова правесці праверку выкладзеных фактаў, а таксама апытаць майго мужа і асоб, якія ўтрымоўваліся з ім у адных камерах у прыватным парадку і спосабам, які мог бы выключыць ціск з боку адміністрацыі СІЗА КДБ і далейшыя рэпрэсіі супраць іх;

2. Прыняць меры пракурорскага рэагавання;

3. Паведаміць аб выніках праверкі ва ўстаноўленыя законам тэрміны.

2011/03/04

Дар’я Корсак

Глядзі таксама: Дар'я Корсак: майго мужа таксама катавалі
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?