У вёсцы Астрашыцкі гарадок у гісторыка — культурным цэнтры «Рыцарскі Замак» адзінаццаты раз адбыўся адзін з найстарэйшых беларускіх фэстаў сярэднявечнай культуры і музыкі «Белы Замак 2011». У гэтым годзе фэст сабраў удзельнікаў ня толькі з беларускіх клубаў сярэднявечнай культуры, але і прадстаўнікоў з Масквы, Санкт-Пецярбургу і нават Барнаула. Праграма фестывалю была складзена ажно на тры дні. Найбольшыя ж відовішчы фэсту — конны турнір і бугурты (масавыя бойкі) адбыліся ў заключны дзень «Белага Замку».
Так беларускае войска выглядала пяць стагоддзяў таму.
Стаць на калені перад бойкай - знак павагі перад супернікам.
Бугурты ладзіліся ў памяшканні, бо на зімовым надвор’і ўся рэканструяваная зброя пакрываецца іржой.
Паненкі перажываюць падчас бою за сваіх рыцараў.
Той, хто зваліўся на падлогу ўжо не можа працягваць бойку.
У гэтай бойцы перамаглі “Войскі ВКЛ”.
Гледачы.
Перакур бывае і ў рыцараў ВКЛ.
Забіты.
Бойкі адбываюцца вельмі імгненна і па-сапраўднаму.
Так распачаўся конны турнір.
Адно з самых складаных спаборніцтваў на кані – пікай зняць колца.
На месцы капусты раней былі чалавечыя галовы.
Двубой.
Вершнік.





