Лівійскія паўстанцы не будуць пераследваць Муамара Кадафі за злачынствы, у якіх яны яго абвінавачваюць, калі палкоўнік пакіне краіну ў найбліжэйшыя 72 гадзіны,

заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу «Аль-Джазіра» лідэр паўстанцаў Мустафа Абдэль Джаліль.

Джаліль, які быў міністрам юстыцыі ва ўрадзе Кадафі, а цяпер узначаліў альтэрнатыўны ўрад краіны ў Бенгазі, абвясціў аб гэтым у 13:30 паводле Грынвіча; ён падкрэсліў, што больш, чым на трое сутак гэты тэрмін працягвацца не будзе.

Ультыматум паўстанцаў з’явіўся следам за іх заявамі аб тым, што прадстаўнікі Кадафі спрабавалі пачаць перамовы аб умовах яго сыходу ад улады і выезду з Лівіі; прадстаўнікі ўрада адмаўляюць факт падобных кантактаў.

«Пацвярджаю, што ў нас быў кантакт з прадстаўніком Кадафі, які спрабаваў пачаць перамовы аб умовах яго сыходу.

Мы ад гэтага адмовіліся. Мы не вядзем перамовы з тым, хто праліваў і працягвае праліваць кроў лівійцаў. З якой нагоды мы павінны верыць гэтаму чалавеку?» — заявіў агенцтву Рэйтэр прадстаўнік паўстанцаў Мустафа Герыана.

Крыніцы карэспандэнта Бі-Б-Сі Джона Лайна ў Бенгазі распавялі, што кантакты адбываліся ў форме званкоў розных прадстаўнікоў рэжыму з Трыпалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?