На працягу апошніх дзён у інтэрнэце актыўна распаўсюджваюцца чуткі наконт дэвальвацыі беларускага рубля, якая як быццам бы адбудзецца 9 сакавіка. Інтэрнэт-каментатары, у тым ліку і чытачы nn.by, пакідаюць паведамленні, што

курс даляра складзе 3900 рублёў.
Нагадаем, што пакуль што адзін даляр ацэньваецца ў 3015 рублёў.

Сёння ў абед інтрыгі дадаў сайт Нацбанка. Пачынаючы з гэтага часу на ім не адлюстроўваюцца курсы валют. Наведнікі бачаць толькі параду звярнуцца да сістэмнага адміністратара — «An error occurred on the server when processing the URL. Please contact the system administrator». Цалкам імаверна, што сервер проста не вытрымаў запытаў ад цікаўных беларусаў. Разам з тым большасць старонак сайта адлюстроўваецца ў звычайным рэжыме.

Пасля размяшчэння інфармацыі на nn.by сайт Нацбанка зламаўся канчаткова — «Service Unavailable».
Два гады таму, у студзені 2009 года менавіта сайт Нацыянальнага банка першым абвесціў шакуючыя курсы валют пасля 20%-ай дэвальвацыі.
Гэта дазволіла спрытным беларусам зняць грошы са сваіх укладаў у валютных банкаматах яшчэ да абясцэньвання грошай.

* * *

9 сакавіка сайт Нацбанка аднавіў працу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?