Па шматлікіх просьбах гледачоў у Мінску пройдзе яшчэ адзін паказ фільма Джэймса Кэмерана «Аватар». Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар УП «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама Васіль Коктыш.
Паводле яго слоў, фільм будзе дэманстравацца з 7 красавіка ў фармаце 3D у сталічных кінатэатрах «Кіеў», «Цэнтральны» і «Салют». Пры гэтым гледачы
ўбачаць поўную версію карціны, якая выйшла мінулым летам, са сцэнамі, што былі выразаныя пры мантажы.
«Аватар» займае абсалютнае лідарства па глядацкім наведванні ў кінатэатрах Беларусі. Карціна ўпершыню выйшла ў пракат у студзені мінулага года і дэманстравалася на адкрыцці першага ў Мінску
Кажучы пра будучыя прэм’еры, Коктыш паведаміў, што 14 красавіка ў Мінску выйдзе ў пракат музычны фільм «Дзевяць». Гэта мюзікл рэжысёра Роба Маршала, за аснову якога ўзяты кінафільм Федэрыка Феліні «Восем з паловай». У галоўных ролях карціны — Пенелопа Крус, Ніколь Кідман, Сафі Ларэн і іншыя вядомыя акцёры. Фільм будзе дэманстравацца ў