Двацацціхвілінная стужка «Тры кіламетры да неба», знятая для «Белсата», выбрана для ўдзелу ў конкурсе IX Міжнароднага фестывалю дакументальных фільмаў CRONOGRAF у Кішынёве.

«Тры кіламетры да неба» — гэта гісторыя беларуса, якога трагічны выпадак прыкаваў да ложка. Галоўны герой, Андрэй, не толькі не здаўся, але радыкальна змяніў сваё жыццё: пачаў размаўляць па-беларуску, зацікавіўся гісторыяй. Сёння ён стварае інтэрнэт-сайты, піша вершы, выдаў дзве кнігі. У ягоным жыцці з’явіліся каханне і новая мара — скочыць з парашутам.

Беларускі фільм пазмагаецца за ўзнагароды фестывалю ў малдаўскай сталіцы разам з 28 фільмамі. Фестываль пройдзе 26–30 мая 2011 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?