МЗС Беларусі гатовы аказаць садзейнічанне польскім грамадзянам, якія захочуць прыняць удзел у мерапрыемствах у Катыні, але не асобным афіцыйным асобам Польшчы.

Як заявіў у пятніцу агенцтву «Інтэрфакс-Захад» прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, «нам вядома аб планах польскага боку ў дачыненні мерапрыемстваў пад Смаленскам і ў Катыні». Пры гэтым ён нагадаў, што «раней беларускім бокам было аказана ўсялякае садзейнічанне афіцыйным польскім дэлегацыям і іхнім сем’ям, уключна з аператыўнай выдачай бясплатных віз, забеспячэнне бесперашкоднага транзіту па тэрыторыі нашай краіны і абслугоўванне дэлегацый у Віцебску». «У выпадку звароту польскага боку, мы гатовыя аказаць адпаведнае садзейнічанне і цяпер», падкрэсліў ён.

Аднак афіцыйны прадстаўнік МЗС заўважыў, што «сярод соцень польскіх грамадзян, якія накіроўваюцца на гэтыя мерапрыемствы, верагодна, будуць не толькі сваякі і блізкія, але і афіцыйныя асобы, чый удзел, як уяўляецца, прадыктавана выключна палітычнымі амбіцыямі». «Сярод іх можа апынуцца пара асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, але гэта ўжо іхнія праблемы»», — сказаў А. Савіных. Такім чынам прэс-сакратар МЗС адказаў на пытанне, ці зменіцца падыход беларускага боку ў пытанні аказання садзейнічання прадстаўнікам Польшчы, з улікам нядаўна агучаных мер у адказ на санкцыі ЕЗ і ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?