Мінскія хлебазаводы паставяць у магазіны сталіцы да Вялікадня каля 250 тон кулічоў і кексаў. Пра гэта БелаПАН паведамілі на камунальным унітарным прадпрыемстве «Мінскхлебпрам».

Летась у сталіцы было прададзена каля 235 тон такой прадукцыі.

Цяпер заводы выпусцяць прыкладна 70 найменняў кулічоў і кексаў з рознымі напаўняльнікамі і пасыпкамі. Прадавацца кулічы будуць у металічных банках, кардоннай і цэлафанавай упакоўках, спецыяльнай упаковачнай паперы, у пакетах ці без упакоўкі. Вага гатовых вырабаў будзе ад 150 г да 1,1 кг, а тэрміны рэалізацыі — ад 24–48 гадзін да 7–12 сутак. У залежнасці ад вагі і начынкі велікодныя кулічы і кексы каштуюць ад 1 тыс. да 15,7 тыс. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?