1,5 л вяршкоў, 400 г цукру, 200 г салодкага міндалю, 30 штук горкага міндалю, 40 г жэлаціну.

Міндаль дробна стаўчы, развесці гарачымі вяршкамі, адціснуць аршад (так завецца напітак з міндаля, накшталт ліманаду), засаладзіць і развесці жэлацінам, распушчаным у шклянцы гарачай вады. Жадаючы мець бланманжэ ў двух колерах, трэба падзяліць аршад і адну палову развесці жэлацінам белым, а другую -- чырвоным.

З шакаладу

200 г шакаладу, 1,5 л малака, 200 г салодкага міндалю, 100—150 г горкага міндалю, 300 г цукру, 40 г жэлаціну.

Шакалад нацерці на тарцы, усыпаць ў рондалік і вымешаць лыжкай на агні, каб пачарнеў. Заліць малаком, зрабіць аршад з тоўчанага салодкага міндалю і некалькіх штук горкіх, працадзіць, развесці аршадам шакалад, засаладзіць цукрам, укласці жэлацін, перамяшаць, пераліць у форму і паставіць на лёд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?