Тры літры мукі расчыніць шклянкай малака і 100 г густых дражджэй. Калі стане расці, уліць тры шклянкі моцна узбітых з 400 г цукру жаўткоў, 1,5 шклянкі масла, дадаць карыцы або якіх-небудзь іншых араматычных прыпраў і вымешваць, аж пакуль цеста не пачне адставаць ад рук. Калі другі раз падыдзе, наліць тонка у папяровыя формы, а калі пляцкі падрастуць, паставіць асцярожна ў не занадта гарачую печ. Вымаць з печы трэба таксама асцярожна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?