Генадзь Давыдзька зняўся ў фільме «ПіраМММіда».

Хаця ў пераліку акцёраў нават на сайце карціны прозвішча Генадзя Давыдзькі не пазначана. Старшыня Белтэлерадыёкампаніі з’яўляецца ў кадры толькі некалькі разоў. Ды і роля ў яго не шматслоўная.

Кадр з фільма.

Кадр з фільма.

Кадр з фільма.

Кадр з фільма.

Кадр з фільма.

Кадр з фільма.

Віктар Ерын, тагачасны міністр унутраных спраў Расіі.

Віктар Ерын, тагачасны міністр унутраных спраў Расіі.

У аснову фільма пакладзена гісторыя кампаніі Сяргея Маўродзі «МММ», якая дзейнічала ў першай палове 1990-х гадоў. Прататыпам героя Давыдзькі стаў Віктар Ерын, які ў той час узначальваў сілавое ведамства Расіі.

Зняў фільм рэжысёр Эльдар Салаватаў. Праца над стужкай праходзіла часткова ў Мінску. У пракаце фільм з’явіўся 7 красавіка 2011 года.

У «ПіраМММідзе» зняліся Фёдар Бандарчук, Аляксей Серабракоў, Арцём Міхалкоў, Пётр Фёдараў, Мікіта Салопін.

Саўндрэкам для фільма з’яўляецца кавер на кампазіцыю беларускага гурту «Ляпіс Трубяцкой» «Капітал» у аранжыроўцы Басты. Спявае Багдан Цітамір.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?