Бунт вушастых (Hop)


ЗША, 2011, каляровы, 95 хв.

Рэжысёр: Цім Гіл

Ролі выконваюць: Джэймз Марсдэн, Кайлі Куока, Гэры Коўл, Элізабэт Пэркінс, Дэвід Хэсэлхоф

Жанр: Анімацыйна-ігравая камедыя для ўсёй сям’і

Адзнака: 3,5 (з 10)

Амерыканскага недарэку Фрэда дакараюць сваякі, што той не знайшоў сабе сталай працы. А іншы аблавухі герой не жадае пераймаць бацькін бізнэс — дый уцякае ў Галівуд, каб стаць бубначом. Фрэд і Велікодны трусік сустрэнуцца на начной дарозе — з непрадказальнымі наступствамі для абодвух.

Карціна Ціма Гіла — невынаходлівае спалучэнне анімацыі дый ігравога кіно.
Гісторыя Фрэда — гэта заклапочаныя сямейныя разборкі з вырачанымі вачыма Джэймза Марсдэна, сюсюканнем серыяльніцы Кайлі Куокай і сапраўднымі злымі сабакамі. Трусік-уцякач — анімаваны, роўна, як і ягоны вусаты тата; гэта ж тычыцца шакаладнай фабрыкі і асабліва — прыдуркаватага менеджэра Карла з курынымі мазгамі. У меню — курыны путч і баявыя зайчыкі ў малінавых барэтах.

Фішка фільму — амерыканскія знакамітасці, якіх зводзяць з анімаванымі персанажамі.

Так заснавальнік «Плэйбоя» Г’ю Гэфнэр упарта-разгублена тлумачыць трусіку, што той памыліўся адрасам
(у рускім дубляжы Гэфнэра «з’елі»).

З фільма дзеткі, нарэшце, даведаюцца, што чароўныя трусікі какаюць цукеркамі. Атрыманы такім чынам фільм упэўнены: Вялікдзень — гэта «цукеркі, цыпачкі і рок-н-рол».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?