У нумары:

«Апладысменты пратэсту». Людзі проста выходзяць на цэнтральныя плошчы і гуляюць. А іншыя сядаюць у машыны, ездзяць вакол плошчаў і сігналяць.

Дагуляліся. ЕС увёў санкцый супраць кампаній Пефціева і латарэй Прэзідэнцкага спартовага клуба.

«Кітайская мадэль». Улады могуць спыніць свабодную куплю валюты грамадзянамі.

«У Мінску будуюць новую рэзідэнцыю?»: Пра гэта даўно ходзяць чуткі, цяпер з’явіліся і рэндары праекта запланаванага будынка.

«Даступнае жыллё»: Каб пабудаваць1-пакаёвую кватэру з крэдытам, трэба мець заробак большы за 6 мільёнаў.

«Мікіта Ліхавід апынуўся ў пекле на зямлі». 21-гадовага палітвязня чацвёрты раз за сорак дзён кінулі ў карцар.

«Залатая кілька». Якія прадукты сярод рэкардсменаў па падаражанні ў чэрвені.

«Аб’ектыўны партрэт вешальніка». У Беларусі выдадуць успаміны Мураўёва-вешальніка. Кніга выйдзе без купюр і з каментарамі.

***

Гэтыя, а таксама іншыя артыкулы ў свежым нумары «Нашай Нівы», які ўжо прадаецца ў газетных кіёсках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0