Асацыяцыя «Белфільм» правяла паказ дакументальнага кіно ў Слоніме.

Для слонімскіх аматараў дакументальнага жанру дэманстраваліся стужкі рэжысёраў: Джон Алперт «Нестыхійнае бедства ў Кітаі: слёзы правінцыі Сычуань», Дэна Рыда «Косава. Даліна», Алега Дашкевіча «Простыя гісторыі».

Пасля прагляду адбыліся дыскусіі паміж гледачамі, арганізатарамі, а таксама мясцовымі журналістамі з тэлеканала «Слонім ТВ» i «Газеты Слонімскай».

Асацыяцыя «Белфільм» i слонімскія арганізатары прагляду пастанавілі заснаваць клуб аматараў дакументальнага кіно.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?