з малінаў альбо суніцаў

2 шклянкі малінавай масы альбо суніцаў, 200 г цукру, 13 бялкоў, карыца. Да гэтага вяршкі і цукар.

Працерці праз густое сіта маліну альбо суніцы, дзве шклянкі гэтай масы змяшаць з 200 г цукру і трыма бялкамі і ўзбіваць на лёдзе лыжкай да белага колеру і густаты. Узбіць пену з дзесяці бялкоў, змяшаць з узбітай масай, акуратна ўкласці на паўмісак, абсыпаць цукрам і карыцай і паставіць у печ на пятнаццаць хвілін. Да гэтага падаваць вяршкі і цукар.

Прапорцыя на дванаццаць асоб.

***

Кокс — старасвецкая назва дэсерту, які робіцца з садавіны, запечанай з узбітымі бялкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?