Спачатку яго пасадзілі ў турму за шматлікія неадэкватныя ўчынкі, а там ён спрабаваў перарэзаць сабе горла.

Самі Насэры стаў вядомы пасля ролі таксіста ў культавых прыгодніцкіх камедыях Люка Бэсона «Таксі». Там ён іграў самародка-кіроўцу.

Слава і грошы закружылі акцёру галаву. Яго не раз затрымлівалі за рулём нецвярозым. Аднойчы па п’яні ён нават збіў паліцыянтку. Яго арыштоўвалі таксама за дэфіляванне аголеным па набярэжнай у Канах — таксама п’яным.

Нарэшце яго пасадзілі ў турму на 16 месяцаў за напад на чалавека з нажом. Але псіхоз працягваўся і за кратамі. 50-гадовы французскі акцёр зрабіў спробу перарэзаць сабе горла. Гэта здарылася ў турме горада Грас, што на поўдні Праванса.

Насэры ўратавалі. Зараз яму прыйдзецца прайсці курс лекавання ў адной з псіханеўралагічных клінік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?