Калектыўны зварот накіравалі таксама ў МІнінфа, МУС і Вярхоўны суд.
Намеснік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец падпісвае зварот. Фота Baj.by.
Фотакарэспандэнт Антон Матолька падпісвае зварот.
Копіі звароту накіраваныя ў Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства інфармацыі і Вярхоўны суд. Фота Baj.by.
13 ліпеня група журналістаў перадала ў Генпракуратуру калектыўны зварот з патрабаваннем правесці праверку па фактах перашкоды працы прэсы ў часе «маўклівых» акцый. Копіі звароту накіраваныя ў Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства інфармацыі і Вярхоўны суд. Пад зваротам падпісаліся 30 журналістаў. Згодна закона «Аб зваротах грамадзянаў» кожны з падпісантаў павінен атрымаць адказ цягам 30 дзён з моманту падачы дакумента.
Нагадаем, што ў часе асвятлення «маўклівых» акцый дзясяткі беларускіх і замежных журналістаў сутыкнуліся з перашкодамі ў працы з боку людзей ў цывільным і ў форме. Многія былі затрыманыя. Сярод іх і супрацоўнікі «Нашай Нівы». Варта адзначыць, што падобная практыка ў дачыненні незалежных журналістаў стала ўжываецца апошнія некалькі год. Асабліва актыўнічаюць супрацоўнікі спецслужбаў і міліцыі ў часе акцый салідарнасці з палтвязнямі.