Свабодныя зямельныя ўчасткі, размешчаныя ў Цэнтральным і Заводскім раёнах сталіцы, выставяць на аўкцыён для продажу ў прыватную ўласнасць. Стартавая цана на вакантныя соткі вагаецца ў межах 218–265 млн рублёў.

Як паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ў Мінскім гарадскім цэнтры нерухомасці, аўкцыённыя таргі пройдуць у найбліжэйшы панядзелак (8 жніўня). Зацікаўленым у заключэнні такіх угодаў прапануюць 8 свабодных пляцовак.

— Гэта ўчасткі, размешчаныя на тэрыторыі існай цяпер сядзібнай забудовы і ў катэджным пасёлку на месцы былой вёскі Цнянка, — удакладнілі ў цэнтры нерухомасці.

Спецыялісты адзначылі, што стартавая цана вакантных пляцовак будзе залежаць ад велічыні надзелу. У Заводскім раёне памер зямельных участкаў не перавышае 5–6 сотак, таму яна будзе ў межах 218–250 млн рублёў. Што да Цнянкі, то тут за ўчастак плошчай 0,06–0,07 га пачнуць таргавацца з больш высокай сумы — 230–265 млн рублёў.

На набытых у прыватную ўласнасць сотках гаспадарам можна будзе пабудаваць аднакватэрныя або блокавыя жылыя дамы. Аднак магчымасць купіць іх будзе толькі ў грамадзян Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?