Цэны на грэчку застануцца на цяперашнім узроўні, паведаміў напрэс-канферэнцыі ў Мінску 24 жніўня намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Паўлоўскі.
«Мы збіраемся найбліжэйшым часам падняць закупачную цану на грэчку для сельгасвытворцаў, а ў цэлым у будучым цана на грэчку не будзе павышацца. Яна застанецца якая ёсць», — заявіў Паўлоўскі.
«Калі будзе падзенне цэн на рынку, то будзем разглядаць памяншэнне цаны,— дадаў ён. — Цэны будзем яшчэ рэгуляваць. Але розніцу мы чапаць не будзем».
Паўлоўскі паведаміў, што сельгаспрадпрыемствы ўжо пачалі ўборку грэчкі. Сёлета пасевы былі павялічаныя і складаюць разам з фермерскімі гаспадаркамі 41 тыс. га.
Паводле слоў намесніка міністра, аграрнікі разлічваюць на добры ўраджай грэчкі. Калі летась яны атрымалі 11 цэнтнераў з гектара, то сёлета ўраджайнасць складае 17 цэнтнераў.
«Так што плануем атрымаць зерня каля 40 тыс. тон, а выхад крупы звычайна з зерня — 60%. Гэта значыць, што 25 тыс. тон круп, на якія Міністэрства гандлю зрабіла заяўку, мы сёлета атрымаем», — падкрэсліў Паўлоўскі.
0
0
0
0
0
0