Поп-дзіва Мадона прыехала ў Венецыю, дзе ў рамках 68-га кінафестывалю ідзе прэм’ера яе мастацкага фільма
, паведамляе Бі-бі-сі.

Гэта ўжо далёка не "У ложку з Мадоннай". Такім у сферы шоу-бізнэсу ў наш час нікога не здзівіш. 53-гадовая спявачка прадстаўляе фільм пад назвай «W.E.« — паводле ініцыялаў брытанскага караля Эдварда VIII і амерыканкі Уоліс Сімпсан (тут таксама гульня слоў: «we» па-англійску — «мы»).

У аснову сюжэта ляжыць гісторыя кахання, з-за якога каралю Вяликабрытаніі Эдварду VIII давялося адмовіцца ад трону. Бо каралеўская сям’я не магла пагадзіцца на яго шлюб з разведзенай жанчынай.
Ролю Сімпсан выконвае брытанская акторка Андрэа Райсбара.

Дзея фільму разгортваецца ў двух часавых слаях: у 1920-я, калі раман толькі пачынаўся, і ў сённяшнім Нью-Ёрку. Сучасная гераіня — адзінокая жанчына, якая цікавіцца адносінамі Эдварда і Уоліс ды праводзіць уласнае расследаванне. Аднак

высвятляецца, што сямейнае жыццё пары было зусім не такім бясхмарным
, як прынята лічыць.

Мадонна ў гандоле ў дні кінафэсту.

Мадонна ў гандоле ў дні кінафэсту.

Мадонна з выканаўцай ролі галоўнай гераіні - Андрэай Райсбара.

Мадонна з выканаўцай ролі галоўнай гераіні - Андрэай Райсбара.

Кадры з фільма Мадонны.

Кадры з фільма Мадонны.

Кадры з фільма Мадонны.

Кадры з фільма Мадонны.

Кадры з фільма Мадонны.

Кадры з фільма Мадонны.

Эдвард і Уоліс у жыцці.

Эдвард і Уоліс у жыцці.

Кінажурналісты, якія бачылі карціну, вельмі хваляць у фільме Мадонны падбор касцюмаў. Сама

Мадонна не хавае, што асацыюе сябе з галоўнай гераіняй
 — простай жанчынай, якая невядома чым скарыла наследнага прынца. Аўтарка робіць гераіні макіяж, падобны да свайго, а нават уводзіць у фільм моманты з сваёй біяграфіі.
Іншую версію гісторыі Эдварда і Уоліс мінскі глядач мог бачыць увесну, калі ў кінатэатрах дэманстраваўся фільм Тома Хупера «Кароль гаворыць». Гэта гісторыя малодшага брата Эдварда — Альберта, які быў вымушаны заняць каралеўскае месца і дзеля гэтага пераадолець дэфект мовы — заіканне. У гэтым фільме Уоліс Сімпсан паказаная хітрай кар’ерысткай, а Эдвард — бязвольным і безадказным чалавекам.

Такім чынам, Хупер у сваім фільме апраўдваў выбар на карысць грамадскага абавязку. Мадонна ж канцэнтруецца на пачуццях і самавыяўленні.

Яе фільм паказалі ў чацвер у пазаконкурснай праграме Венецыянскага фестывалю.

Міжнародны Венецыянскі кінафестываль адкрыўся 31 жніўня фільмам Джорджа Клуні «Сакавіцкія Іды».

У чацвер адбылася прэм’ера карціны Рамана Паланскага «Разня». Аднак сам 78-гадовы рэжысёр на ёй не прысутнічаў: ЗША па-ранейшаму дамагаюцца яго выдачы ў сувязі са справай аб сэксуальных адносінах з 13-гадовай дзяўчынкай, і, калі ён прыедзе ў Венецыю, могуць экстрадаваць у ЗША.

Штогадовы кінафестываль, які па традыцыі праводзіцца на востраве Лідо, завершыцца 10 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?