Сёння вялікаму расійскаму кінаакцёру Яўгену Лявонаву споўнілася б 85 гадоў.

Адзін з самых любімых народам акцёраў савецкага кіно нарадзіўся ў Маскве ў 1926 годзе. У 1947-ым скончыў Маскоўскую тэатральную студыю і стаў акцёрам тэатра Станіслаўскага.

У 1961 годзе, пасля фільма «Паласаты рэйс» Лявонаў зрабіўся сапраўднай зоркай. Яго любяць за ролю караля-самадура з «Звычайнага цуда», іншапланецяніна з «Кін-дза-дза», Дацэнта з «Джэнтльменаў удачы» і дзясяткаў іншых класічных фільмаў. Лявонаву ўдаваліся не толькі камедыйныя ролі, але і драматычныя — як у «Данской аповесці» па апавяданнях Шолахава.

Лявонаў заставаўся сабой у зусім розных ролях. Ад «хворага на ўсе псіхічныя і неўратычныя хваробы» бургамістра, які пераабіраецца на пасаду 17 разоў пажыццёва з фільма «Забіць дракона»,

да агучкі Віні-Пуха, пасля якога глядзець амерыканскую версію казкі ўсім жыхарам былога СССР проста складана.

Дарэчы, «ролю» Віні-Пуха сам актор лічыў галоўнай у сваім жыцці…

Лявонаў пайшоў з жыцця ў 29 студзеня 1994 года, за некалькі гадзін да чарговага спектакля. Калі са сцэны абвесцілі, па якой прычыне не адбудзецца спектакль, ніхто з гледачоў не здаў квіткоў. Людзі са свечкамі і кветкамі некалькі гадзінаў стаялі ля будынка «Ленкому», шануючы памяць пра сапраўды народнага акцёра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?