Вядомы польскі рэжысёр Януш Моргенштэрн, які зняў папулярны ў Польшчы і ў СССР у 70-х гадах прыгодніцкі серыял «Стаўка большая, чым жыццё», памёр на 89-м годзе жыцця.

 wyborcza.pl

wyborcza.pl

Моргенштэрн памёр у аўторак раніцай.

У пачатку кар'еры Моргенштэрн працаваў асістэнтам многіх польскіх рэжысёраў, у тым ліку Анджэя Вайды. Моргенштэрн дэбютаваў у мастацкім кінематографе фільмам «Да спаткання, да заўтра» ў 1960 г.. Таксама вялікі ўклад Моргенштэрн зрабіў у развіццё тэлевізійнага кіно. У 60-70-я гады на экраны выйшлі папулярныя серыялы «Калумбы», «Польскія дарогі» і «Стаўка большае, чым жыццё».

Апошні атрымаў вядомасць не толькі ў Польшчы, але і ў СССР. Стужка з 18 серый распавядае аб рабоце паляка Станіслава Каліцкага («Янак», капітан Клос, актор -- Станіслаў Мікульскі) у якасці польскага выведніка падчас Другой сусветнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?