Выбітны польскі кінарэжысёр у чарговы раз прыехаў у Мінск.

Сп. Занусі прыняў удзел у прэзентацыі міжнароднай культурнай праграмы польскага старшынства ў Еўрапейскім Саюзе.

Рэжысёр папрасіў прабачэння, што не можа «сказаць на беларускай мове». Але закрануў пытанне мовы ў беларускім кіно.

Па яго словах, «партызанскія гісторыі» ўжо нецікавыя. Ды ў асноўным здымаюцца фільмы ў Беларусі на расійскай мове. А трэба, на яго думку, каб героі размаўлялі па-беларуску.

«І трэба паказваць беларускі характар у кіно».

Толькі ў такім выпадку можна разлічваць на поспех», — адзначыў рэжысёр.

Кшыштаф Занусі нарадзіўся ў 1939 годзе ў Варшаве. Лаўрэат Канскага і Венецыянскага кінафестываляў. Зняў дзясяткі стужак, сярод якіх «Сямейнае жыццё» (1971), «Ілюмінацыя» (1973), «Год спакойнага сонца» (1984), «Брат нашага Бога» (1997).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?