Здымкі чарговага фільма з Робертам Даўні-малодшым пройдуць у Паўночнай Караліне. Кіношнікаў прывабілі туды грашыма.

Чарговы фільм пра «Жалезнага чалавека» (Iron Man III) будуць здымаць у горадзе Уілмінгтан, штат Паўночная Караліна. У галоўнай ролі — зноў Роберт Даўні-малодшы, а прэм’ера прызначаная на пачатак мая 2013 года.

У студыі Marvel спачатку планавалі, што трэцяя сага пра Тоні Старка будзе здымацца ў штаце Мічыган, у Дэтройце, дзе паабяцалі ў якасці матэрыяльнай падтрымкі 13 мільёнаў даляраў. Аднак кінематаграфістаў перавабіла Паўночная Караліна: стваральнікам прапанавалі больш шчодрую суму, але якую менавіта, пакуль не кажуць. Раней паведамлялася, што на «Жалезнага чалавека» неабходна выдаткаваць 20–30 мільёнаў даляраў, адзначае Detroit Free Press.

Жыхары Уілмінгтана без асаблівага здзіўлення прынялі да ведама гэтую інфармацыю — там даўно прызвычаіліся да здымачнай мітусні. Кіношнікі аблюбавалі невялікае мястэчка яшчэ з часоў «Чарапашак-ніндзя» і «Супербратоў Марыа».

Віды гэтага горада можна таксама разглядзець у стужках «Я ведаю, што вы зрабілі мінулым летам», «Тая, што нараджае агонь» і «Крумкач». Усе гэтыя фільмы здымаліся менавіта тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?