У Англіі ў продажы з’явілася кніга Эндру Ўілсана «Апошняя дыктатура Еўропы», якая распавядае пра сучасную Беларусь.

Гэтая кніга — першае ангельскамоўнае выданне, якое даследуе складаны шлях Беларусі да дзяржаўнасці і дэталёва вывучае беларускую палітыку і эканоміку пачынаючы з 1991 года. Эндру Уілсан надае асаблівую ўвагу дзіўнаму палітычнаму даўгалеццю Аляксандра Лукашэнкі, якое захоўваецца нягледзячы на парушэнні правоў чалавека і чарговыя фальсіфікацыі выбараў у снежні 2010 года.

Уілсан глядзіць на беларускую гісторыю як на шэраг няўдалых спробаў стварэння ідэнтычнасці ў Сярэднявеччы і Новым часе праз вялікую колькасць стварээня супрацьлеглых версій беларускай ідэнтычнасці. Кульмінацыяй гэтага суперніцтва ён лічыць савецкі праект па акрэсленні цяперашніх межаў Беларусі падчас Другой сусветнай вайны. Навуковец таксама разглядае адносіны Беларусі з Расіяй, яе спробы захоўваць нейтралітэт паміж Расіяй і Захадам, і, як ні парадаксальна, беларусы ўрэшце сапраўды робяцца нацыяй пад кіраваннем «апошняга дыктатара Еўропы».

Набыць кнігу можна тут

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?