Прысуд абвінавачаным у тэракце ў мінскім метро вынесуць 30 лістапада. Абодвум пагражае смерць. Аднак, у адвакатаў і пацярпелых засталіся сумневы наконт таго, ці тых гатовы расстраляць.

Таксама ў нумары:

— «Рыначнікі і антырыначнікі». Незалежныя эксперты і былыя лукашэнкаўскія чыноўнікі разважаюць пра тое, што стаіць за спрэчкай прэм’ер-міністра Мясніковіча і памочніка Лукашэнкі ў пытаннях эканомікі Ткачова.

— «Беларуская мара» зробіць нас мацнейшымі». Гутарка з аўтаркай першага фільма пра Плошчу-2010 Кацярынай Кібальчыч.

— Колькі каштуе прыняць ванну? Па танным тарыфе — усяго 590 рублёў, а «дарагая» зацягне ўжо на 940 рублёў.

— Пухавік за мільён дзвесце. Што купляюць мінчукі на гродзенскім рынку, чым жывуць тутэйшыя і прыезджыя гандляры.

— Разруб, ці Візітоўка ад Расіі. Камертон Сяргея Ваганава.

— Сказ пра маю барбу. У Рэдакцыю «Нашай Нівы» даслалі новы ананімны сатырычны шэдэўр.

— Беларуская глыбіня. Карані ў крыві. Новы ліст ад Паўла Севярынца з ссылкі.

Новы нумар можна набыць ў Мінску па абедзе, а ў рэгіёнах — з раніцы чацвярга. Пра ўмовы падпіскі чытайце тут.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?