Трэці чацвер лістапада — вялікая радасць для французаў. У гэты дзень, згодна з французскімі законамі, дазваляецца продаж віна новага ўраджаю.

Па традыцыі, у золкія лістапдаўскія дні каштуюць Le Beaujolais Nouveau — лёгкае чырвонае віно, якое п’юць маладым.

Бажале вырабляюць у аднайменнай вобласці, у рэгіёне Бургундыя. Віно — празрыста-чырвонае, лёгкае, яркае, няцерпкае — п’юць прахалодным, яно найлепш спалучаецца з мясной нарэзкай ці сырамі.

Французы — вялікія аматары віна і кухні. Кулінарныя традыцыі тут вывучаюць нават у курсе сярэдняй школы.

Бажале — віно не высокай якасці, таму й не захоўваецца доўга. Пры старэнні яно траціць смак. Але вінаробы Бургундыі навучыліся выкарыстоўваць гэты мінус і ператвараць яго ў плюс. Яны стварылі культ піцця бажале ў лістападзе. Маладое бажале сапраўды здольна пацешыць чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?