У Іраку ў чацвер пройдзе ўрачыстая цырымонія ў сувязі заканчэннем дзевяцігадовай прысутнасці ў краіне амерыканскага кантынгенту.

У Багдадзе будзе прыспушчаны амерыканскі сцяг.

Большасць з 5500 амерыканскіх ваенных ужо з’ехалі, перадаўшы функцыі па бяспецы ўладам краіны.

Напярэдадні прэзідэнт ЗША Барак Абама, звяртаючыся да салдатаў, назваў момант гістарычным і пахваліў іх за смеласць і прафесіяналізм.

За час канфлікту, які пачаўся ў 2003 г., загінулі 4,5 тысячы амерыканскіх ваенных і дзясяткі тысяч іракцаў.

Спецыялісты па рэгіёне выказваюць асцярогі, што пасля сыходу амерыканцаў Ірак стане больш успрымальным да уплываў з суседняга Ірана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?