Калі раней рэдактары часамі пазначалі, што камент выдалены, або выдалялі толькі тую частку камента, у якой было непрыстойнае слова ці неадпаведны правілам змест, зараз каменты будуць цалкам выдаляцца пры найменшым знаку таго, што яны не адпавядаюць правілам каментавання.

Нагадаем, што нельга ставіць на сайце каменты абразлівага зместу («Такі і такі мудазвон»), заведама непраўдзівую інфармацыю («Такі і такі лячыўся ў Навінках»), неправярабельныя звесткі («Такі і такі накраў грошай»), абразу гонару і годнасці.
Нават калі вы кіпіце ад гневу, знаходзьце спосаб выказваць яго ў рамках правілаў.
Будуць выдаляцца таксама каменты, што маюць на мэце маніпуляцыю грамадскай свядомасцю або зламысны адвод абмеркавання ад тэмы артыкула.

У той жа час мы ідзем насустрач кожны раз, калі камент утрымлівае нешта грамадска важнае, істотнае, прыгожае, нават калі ён не адпавядае нейкім фармальным правілам.

«Наша Ніва» — вельмі дэмакратычная трыбуна. Наш разумны чытач моцна шануе гэта і просіць нас абараняць НН ад злоўжывання. Мы ўдзячныя за такое стаўленне да газеты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?