Па стане на 28 снежня, сярэдняя колькасць наведнікаў NN.BY складае 23.140 у дзень. Гэта статыстыка сайта Akavita.by. За дзень яны праглядаюць 155.000 старонак.

Аўдыторыя НН вырасла ў 4 разы проці стану на 15 снежня 2010 года.

Анлайн-версія НН — гэта самы папулярны вэб-сайт на беларускай мове ва ўсім www.

Згодна з Audience.by, у кастрычніку NN.by мела 117.000 рэальных карыстальнікаў, якія наведалі 3 713 241 старонак. А ў ліпені — гэта быў рэкордны месяц — аж 192 тысячы! (Для параўнання: у лістападзе 2010 яна складала 27.000.)

У студзені мае з’явіцца Mobile. NN.BY — версія сайта з карцінкамі, адаптаваная для мабільных тэлефонаў.

Карацей, NN будзе працаваць далей. Як пісалі нашы папярэднікі ў 1906 годзе, «пастараемся быць люстрам жыцця. Не будзем пісаць громка. Будзем спакойна, цвёрда кідаць усім праўду ў вочы; пастараемся быць цярплівымі і панаваць над сабой; няхай халодны розум моцна трымае ў руках гарачае сэрца…»

З Новым годам, сябры! Нават 31 снежня і 1 студзеня Вы зможаце сачыць за падзеямі ў Беларусі і свеце праз NN.BY.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?