Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат плануе выйсці ў 2012 годзе на новыя рынкі збыту. У першым паўгоддзі прадпрыемства плануе адправіць партыю малочных кансерваў у ЗША.

У Нью-Ёрк паедзе 21 т згушчанага малака ў асартыменце. Прадукцыя разлічаная ў першую чаргу на рэалізацыю сярод імігрантаў з краін постсавецкай прасторы. Дамоўленасці аб тэставай пастаўцы з амерыканскімі партнёрамі ўжо дасягнутыя, падпісаць кантракт плануецца найбліжэйшым часам.

Таксама ў 2012 годзе камбінат збіраецца ажыццявіць пробную пастаўку прадукцыі ў Рэспубліку Бенін (Заходняя Афрыка) і павялічыць пастаўкі на ўжо асвоеныя рынкі збыту.

За 2011 год прадпрыемства экспартавала прадукцыі на 43 млн даляраў, што склала 102% да ўзроўню 2010 года. Удзельная вага экспарту ў агульным аб’ёме рэалізацыі па выніках студзеня-лістапада склала 52,8%. Пастаўкі ажыццяўляліся ў Расію, Казахстан (на гэтыя рынкі прыпадае асноўная доля экспарту, бо тут дзейнічаюць два ўласныя гандлёвыя дамы Глыбоцкага малочна-кансервавага камбіната з развітай тавараправоднай сеткай), Украіну, Арменію, Ізраіль і іншыя краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?