18 лютага, а14-й гадзіне ў галерэі «Ў» адбудзецца прэзентацыя кніжкі Ульфа Старка «Дыктатар» (папяровае + электроннае выданне) для маленькіх чытачоў, іх бацькоў і ўсіх зацікаўленых, а таксама аўтограф- сесія аўтара. Вядоўца імпрэзы — Андрэй Хадановіч. Пры ўдзеле Віктара Шалкевіча.
Перад прэзентацыяй, а
Кніга «Дыктатар» распавядае пра малога хлопчыка, які ўпэўнены, што свет круціцца вакол яго.Кніга выйшла ў свет багата ілюстраваная вядомай фінскай афармляльніцай Ліндай Вандэстам. Беларускую версію кнігі стварылі перакладчыцы Наста Лабада і Вольга Рызмакова.
Ульф Старк (Ulf Stark) Адзін з самых вядомых еўрапейскіх дзіцячых пісьменнікаў. Нарадзіўся ў 1944 годзе ў Стакгольме. Дэбютаваў як аўтар кніг для дарослых. З 1984 года вырашыў цалкам прысвяціць сябе дзіцячай літаратуры. Лаўрэат прэстыжнай прэміі Андэрсана. Піша вясёлыя і мудрыя кнігі, ад фэнтэзі да дзіцячых вершаў.
Электронная кніга Ульфа Старка «Дыктатар» выйшла ў выдавецтве BYBOOKS. Яе стваральнікі падазраюць, што гэта другая ў свеце электронная кніга