Працэс па справе аб выбуху ў мінскім метро быў абсалютна празрыстым. Аб гэтым заявіў у аўторак Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю тэлеканалу Russia Today.

Што тычыцца сумневаў некаторых заходніх СМІ і асобных палітыкаў у дачыненні да справядлівасці вынесенага прысуду тэрарыстам, то Лукашэнка адзначыў: «Гэта быў абсалютна празрысты працэс ад пачатку да канца. У супрацоўнікаў ФСБ Расіі, ізраільскага Масада і Інтэрпола, якія бралі ўдзел на ўсіх этапах следства, у іх ні на адным з этапаў не ўзнікла ніякіх пытанняў і сумневаў».

Нагадаем, што Лукашэнка вырашыў не памілаваць абвінавачаных у тэрарызме, і Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва расстралялі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?