25 сакавіка беларусы Варшавы адсвяткуюць Дзень Волі. А 19 гадзіне ў арт-клубе Pracownia (ul. Popiełuszki 16) распачнецца канцэрт барда Віктара Шалкевіча. Гарадзенскі бард, акцёр, паэт і шоўмэн выканае свае лепшыя творы. З Шалкевічам сумна не будзе!

Пасля канцэрту музычную частку працягне DJ Ales Lukashevich. Алесь жыве ў Варшаве, тут ён скончыў прафесійную ды-джэй школу і стаў першым беларусам, які атрымаў сертыфікат DMC Dj Certificate. DJ Ales Lukashevich супрацоўнічае з шэрагам радыёстанцый і музычных праектаў. У 2009 годзе ўвайшоў у Top 10 конкурсу Mix Crossfields.

Пачатак імпрэзы, а 19.00. Уваход вольны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна