У сустрэчы «25 — Дзень Волі» ў сацыяльнай сетцы «Укантакце» зарэгістравана ўжо 11 400 удзельнікаў. Яшчэ 2 800 чалавек вагаюцца, ці прымаць удзел у святочным шэсці.

У сацыяльных сетках разгарнулася актыўная інфармацыйная кампанія,
з акцэнтам на тое, што
святкаванне 25 Cакавіка — дазволенае.

Збор удзельнікаў распачнецца а 13.00 побач з будынкам Акадэміі навук, што каля аднайменнай станцыі метро.

Вядома, гэтая лічба ўмоўная. Многія ціснуць «лайк» проста для выказвання салідарнасці. Для параўнання: перад найбольшымі дэманстрацыямі расійскай апазіцыі «Я іду» ў Фэйсбуку збірала 35 000 карыстальнікаў. А перад Плошчай 2010 года «Я іду» Вконтакте сабрала 7500 чалавек. Праўда, за апошнія два гады аўдыторыя ВК у Беларусі істотна вырасла, а карыстальнікі згуртаваліся ў часе летніх Вечароў апладысментаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?