Дарагія тролі, якія так наракаюць на абмежаванні свабоды тролінгу!

Вашы каменты выдаляюцца і будуць выдаляцца, калі ў іх рэдактар бачыў спробы маніпуляцыі грамадскай свядомасцю шляхам публікацыі заведама хлуслівай інфармацыі. «Наша Ніва» імкнецца пазбягаць, каб яе старонкамі карысталіся тыя, хто піша каменты за грошы. Таксама мы па магчымасці ахоўваем нашых чытачоў ад смецця для мазгоў. Разумны чытач нас за гэта цэніць.

Вашы слёзы па свабодзе слова цынічныя. У НН вы штодзень знойдзеце нейтральную інфармацыю і суб’ектыўныя каментары, у тым ліку пра дзейнасць Лукашэнкі і розныя бакі жыцця. Але дайце мне спасылку — адну хаця б — на хоць адзін за 15 гадоў на БТ ці ў СБ нейтральны матэрыял пра любога праціўніка Лукашэнкі ці нават не палітыка, а проста дзеяча культуры, які не славасловіць рэжыму. Не дасцё, бо не было. Як няма такіх і ў сотнях іншых намінальна «дзяржаўных», а на справе прыватна-лукашэнкаўскіх ТВ, радыё і газетах.

Цаніце тое, што ёсць яшчэ астравы свабоды слова ў Беларусі. Сапраўдная свабода слова выгадна ўсім, нават тым, хто яе баіцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?