Упершыню выканаўцы з Беларусі атрымалі магчымасьць падаць заявы на ўдзел у штогадовым свяце, што праводзіцца ў Вільні. У Дзень вулічнай музыкі ўвесь цэнтр горада пераўтвараецца ў вялізную музычную пляцоўку. Паўдзельнічаць у ім выказалі жаданне 17 гуртоў з Беларусі.

«Мы вельмі рады, што столькі выканаўцаў адгукнуліся на нашу ініцыятыву дадаць беларускага каларыту ў гэтае музычнае свята», — кажа Кірыл Атаманчык, кіраўнік моладзевай асацыяцыі StudAlliance. Гэтая арганізацыя выступіла ініцыятарам удзелу музыкаў з Беларусі ў Дні вулічнай музыкі ў Вільні і праз партал Tuzin.FM абвесьціла пра прыём заяваў ад айчынных выканаўцаў.

«Мы атрымалі 17 заяваў ад гуртоў і выканаўцаў. Агулам гэта каля 70 чалавек, якія паўдзельнічаюць у свяце з беларускага боку.
Гэта вельмі добры паказнік, улічваючы, што час на падрыхтоўку быў вельмі абмежаваны», — зазначае Кірыл і дзякуе разам з тым Міністэрству замежных справаў Літвы і дыпламатычным прадстаўніцтвам гэтай краіны, якія актыўна спрыяюць міжкультурнаму дыялогу Літвы і Беларусі.
Сярод тых, хто возьме ўдзел у свяце 19 мая з беларускага боку — рок- і фолк-выканаўцы, бубначы, фаер-шоў калектыў і нават тэатр. З гуртоў у Вільні выступяць «Da!Бл…», Blakitna Band, «Мамкіны бусы», B.M.O.
ды іншыя каманды. Ёсьць спадзяванні, што ўсе тыя, хто заявіўся, сваечасова атрымаюць візы. Пра гэта цяпер клапоцяцца арганізатары свята. Яны, дарэчы, раяць усім беларусам, хто мае візы, абавязкова наведаць у гэты дзень Вільню, дзе іх чакае яшчэ нямала сюрпрызаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?