Жыхар вёскі Свіслач Асіповіцкага раёна прывязаў да дрэва 11-гадовае дзіця і не адпускаў яго, пакуль бацькі хлопчыка не вярнулі 200 тыс. рублёў доўгу.

Як паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці, у жніўні 2011 года 14-гадовы падлетак, знаходзячыся ў гасцях у 20-гадовага раней судзімага аднавяскоўца, узяў са стала пачак цыгарэт, у якім ляжала 200 тыс. рублёў.

«Пасля таго як малады чалавек выявіў прапажу, ён запатрабаваў вяртання грошай ад падлетка, які, у сваю чаргу, не адпіраўся і паабяцаў неўзабаве вярнуць грошы. Аднак хутка 200 тыс. вярнуць не атрымлівалася, паколькі непаўналетні ўжо зрасходаваў іх», — сказаў прадстаўнік Следчага камітэта.

Да вечара 25 мая маладому чалавеку надакучыла чакаць вяртання доўгу і ён звёў 11-гадовага брата даўжніка.

Прывязаўшы да дрэва, ён запатрабаваў ад яго бацькоў вяртання 200 тыс. рублёў. Бацькі вярнулі грошы, а на наступны дзень звярнуліся ў міліцыю з патрабаваннем пакараць крыўдзіцеля, які напалохаў дзіця.

Цяпер падазроны ў незаконным пазбаўленні волі затрыманы, яму пагражае пакаранне да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?