Улетку на аўтобусным маршруце Мінск — Рыга з’явіцца новы перавозчык. З 20 чэрвеня эстонская транспартная кампанія Lux Express запускае рэйсы Рыга — Панявежыс — Мінск. Усе аўтобусы Lux Express абсталяваны пунктамі доступу ў інтэрнэт па тэхналогіі wi-fi.

Першы аўтобус Lux Express адправіцца ў рэйс з Рыгі 20 чэрвеня ў 22:50.

Час паездкі складзе каля васьмі гадзін.

На шляху руху запланаваныя толькі два прамежкавыя прыпынкі: у Паневяжысе і ў Вільні каля гандлёвага цэнтра Panorama. Зваротны рэйс з Цэнтральнага аўтавакзала Мінска ў Рыгу запланаваны на 21 чэрвеня, час адпраўлення — 12:15. Па такім раскладзе аўтобусы Lux Express будуць курсіраваць штодня. Як паведамляецца на афіцыйным сайце перавозчыка, пакуль прадаюцца білеты толькі з Рыгі ў Панявежыс, Вільню і Мінск, а таксама з Паневежыса ў Мінск і назад. З часам у продаж паступяць білеты з Вільні ў Мінск і назад.

Кожны аўтобус Lux Express мае кропку доступу ў інтэрнэт, прычым пасажыры карыстаюцца wi-fi ў дарозе цалкам бясплатна. Праўда, перавозчык папярэджвае, што ўзровень сігналу можа мяняцца ў залежнасці ад мясцовасці або сігнал можа зусім адсутнічаць у некаторых кропках маршруту.

Прыкладны кошт білета на аўтобус Lux Express з Мінска ў Рыгу складзе 27 еўра.

Для параўнання: квіток у плацкартны вагон пасажырскага цягніка № 88/87 Мінск — Рыга абыйдзецца ў 388 тыс. рублёў, ці 37 еўра ў адзін бок, а час у шляху складзе 12 гадзін. Кошт пералёту эканом-класам з Мінска ў Рыгу і назад без уліку спецыяльных прапаноў і акцый вар’іруецца ад 140 еўра да 280 еўра, час у шляху — крыху больш за гадзіну ў адзін бок.

У дадзены момант рэгулярныя аўтобусныя зносіны паміж сталіцамі Беларусі і Латвіі забяспечвае аўтобусны парк № 2 горада Мінска, а таксама два латвійскія перавозчыкі — кампаніі «Нардека» (Рыга) і «ДАП» (Даўгаўпілс). Кошт квіткоў у адзін бок вагаецца ад 217 000 да 235 800 рублёў, ці 21 і 23 еўра адпаведна. Час у шляху складае прыкладна 10 гадзін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?