Заявіў у Мінску 31 мая віцэ-прэм’ер Анатоль Калінін.

«Пытанне продажу МТС па-ранейшаму стаіць. Мы чакаем пакупніка і пэўнай прапановы з яго боку», — заявіў Калінін. Ён падкрэсліў, што Беларусь ужо назвала сваю цану, а прадаваць МТС за паўцаны не збіраецца. «Будзе годны пакупнік — садзімся за стол перамоў і прымаем рашэнне», — канстатаваў віцэ-прэм’ер.

Ён адзначыў, што пакет акцый МТС можа быць таксама рэалізаваны і праз аўкцыён. «Але калі будзе інвестар, які пагодзіцца з нашай прапановай па цане, то чаму б не правесці прамыя перамовы», — сказаў Калінін.

Нагадаем, першапачаткова аўкцыён па продажы МТС планаваўся на 1 снежня 2011 года, затым без тлумачэння прычын быў перанесены на 23 снежня, але таксама не адбыўся.

На аўкцыён выстаўлялася 51-працэнтная доля ў статутным фондзе СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы», што знаходзіцца ва ўласнасці Беларусі і гаспадарчым падпарадкаванні РУП «Белтэлекам».

У сакавіку мінулага года Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што

Беларусь гатовая ўступіць расійскаму аператару «МТС» 51% у беларуска-расійскім СП за 1 млрд. долараў, у адваротным выпадку пакет будзе выстаўлены на аўкцыён.

СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» зарэгістравана 4 красавіка 2002 года. Заснавальнікамі з’яўляюцца РУП «Белтэлекам» (51% статутнага фонду) і расійскае ААТ «Мабільныя ТэлеСістэмы» (49%). Камерцыйная эксплуатацыя сеткі сотавай сувязі стандарту GSM 900/1800 пачалася 27 чэрвеня 2002 года, сеткі 3G — у маі 2010 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?