Роні Вуд з узростам усё болей падобны да фікуса —

віртуозна валодаючы ўсімі шкоднымі звычкамі, якія толькі існуюць у свеце, ён, тым не менш, застаецца адным з самых цікавых гітарыстаў «старой закалкі».
Апошнія 35 год Роні Вуд грае ў The Rolling Stones, куды абы-каго не бяруць.

Да «роллінгаў» Вуд паспеў перайграць з паловай славутых англійскіх музыкаў — па ягонай біяграфіі можна вывучаць гісторыю рытм-н-блюза ў Брытаніі. Аднак найбольш значным з гуртоў быў The Faces. Разам са старым прыяцелем Родам Сцюартам, Роні стварыў адну з самых цікавых рок-камандаў70-х. Што праўда, пасля амбіцыі Сцюарта забілі гурт, а Роні ангажавалі «ролінгі». Яны для пачатку падумалі, што зручней і танней не лічыць Вуда чальцом гурта, а плаціць яму як наёмніку. Праўда, праз дзесяць год прызначылі яго паўнапраўным удзельнікам калектыву.

Паралельна Роні Вуд выпусціў з тузін сольных альбомаў, на якіх з задавальненнем гралі сябры: Мік Джагер, Боб Дылан, Кіт Рычардс, Род Сцюарт і іншыя. Апроч таго

Роні Вуд дакладна самы любімы гітарыст расійскіх таблоідаў — за яго раманам з 21-гадовай афіцыянткай Кацяй Івановай сачылі як за амурнымі прыгодамі Алы Барысаўны.

Цяпер Роні Вуд марыць адправіць-такі ў тур юбіляраў «ролінгаў» (а ім сёлета — 50), а таксама ладзіць канцэрты ў гонар сяброў-більярдыстаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?