Кіраўнік Расспажыўнагляду Генадзь Анішчанка не рэкамендуе расейцам наведваць сушы-рэстараны.

«Навошта есці гэтую заражаную гліставымі інвазіямі рыбу?
Моды ў харчаванні быць не можа. Сам факт паглынання такой рыбы неабыякавы ў горшы бок для вашага арганізма», — цытуе Анішчанку агенцтва «Інтэрфакс».

Анішчанка дадаў, што ў Расіі існуюць традыцыі харчавання, і няварта праз добрую рэкламу выбіраць экзатычныя формы сырой ежы.

«Чаго вам карціць? Прыйдзіце ў рэстаран, хай вам павараць рыбу. Ешце тое, да чаго прывыкла ваша генетычная памяць.

Я бачыў, як глытаюць гэтую рыбу — Хічкок тут хлопчык. Людзі глытаюць лусту незразумела чаго, якое ўжо пачынае раскладацца, і радуюцца», —
сказаў Анішчанка.

* * *

А вы любіце сушы ці прытрымліваецеся меркавання Генадзя Анішчанкі?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?