На марш пратэсту сабралася 50 тысяч чалавек.

На марш пратэсту сабралася 50 тысяч чалавек.

Людзі супраць карумпаванага рэжыму.

Людзі супраць карумпаванага рэжыму.

Лідар лявіцы Удальцоў не пайшоў на допыт у Следчы камітэт, прызначаны роўненька на час Маршу.

Лідар лявіцы Удальцоў не пайшоў на допыт у Следчы камітэт, прызначаны роўненька на час Маршу.

Маніфестацыя згуртавала левых, правых і нацыяналістаў.

Ці могуць быць еўрапейскія левыя з савецкім сцягам?

Ці могуць быць еўрапейскія левыя з савецкім сцягам?

Народ адзіны ў патрабаванні падсправаздачнасці ўлады.

Народ адзіны ў патрабаванні падсправаздачнасці ўлады.

Народ адзіны ў патрабаванні падсправаздачнасці ўлады.

Народ адзіны ў патрабаванні падсправаздачнасці ўлады.

У часе Маршу Пуцін выступаў на прыёме ў Крамлі з нагоды Дня Расіі.

У часе Маршу Пуцін выступаў на прыёме ў Крамлі з нагоды Дня Расіі.

У Дзень Расіі апазіцыя выйшла на другі Марш мільёнаў. Аргкамітэт Марша паведамляе, што на акцыю сабраліся да 50 тысяч чалавек. Міліцыя называе лічбу 18 тысяч удзельнікаў.

У кожным разе, народ ізноў масава выйшаў на вуліцы Масквы, каб сказаць «не» рэжыму Пуціна.

Ізноў акцыя пратэсту з’яднала апазіцыю. Асобнымі калонамі, але адной маніфестацыяй ідуць левыя і нацыяналісты, лібералы і проста грамадзяне.

Левыя і нацыяналісты падзялілі бульвар з гумарам: левыя занялі левы бок, правыя - правы.

Удзельнікі шэсця скандуюць: «Расія будзе свабоднай «.

Людзі зноў прынеслі сотні самаробных плакатаў. Сярод удзельнікаў шэсця заўважаныя музыка Андрэй Макарэвіч, кіраўнік фонду «Горад без наркотыкаў» Яўген Ройзман і лідар Ісламскага камітэта Расіі Гейдар Джемаль.

Удзельнікаў шэсця прапускалі праз 52 металадэтэктары. Для аховы парадку вывелі 12 тысяч паліцыянтаў.

Тым часам блогер Аляксей Навальны, тэлевядучая Ксенія Сабчак і адзін з лідараў апазіцыйнага руху «Салідарнасць» Ілля Яшын ў суправаджэнні адвакатаў з'явіліся на допыт у Следчы камітэт. Напярэдадні ў іх ператрэслі кватэры і офісы. Паводле інфармацыі следчых, падчас ператрусу на кватэрах у Сабчак і Яшына сканфіскавалі грошы ў памеры не менш за мільён еўра.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?