Брытанская камісія па медыцынскай этыцы палічыла прымальным спрэчны метад стварэння чалавечых эмбрыёнаў ад дзвюх жанчын і аднаго мужчыны.

Камісія прыйшла да высновы, што метад не супярэчыць этыцы пры ўмове, што сем’і, якія захочуць ім скарыстацца, будуць гатовыя да гэтага маральна.

З дапамогай такога «трайнога» апладнення медыкі спадзяюцца пазбавіць плод ад некаторых спадчынных генетычных захворванняў.

У той жа час брытанскі Камітэт па біяэтыцы лічыць, што, перш чым па гэтай методыцы будзе народжанае першае дзіця, патрэбныя дадатковыя даследаванні.

* * *

Новая унікальная тэхналогія штучнага зачацця прадугледжвае выдаленне здаровай часткі малекулы ДНК маці з яе яйцаклеткі, і наступнае ўкараненне атрыманага генетычнага матэрыялу ў яйцаклетку жанчыны-донара. Такім чынам, для гэтай вельмі складанай аперацыі патрэбныя дзве жанчыны і, па меншай меры, адзін мужчына.

З этычнага пункту гледжання нараджэнне «гібрыдных дзяцей» спалучана з мноствам праблем, як этычнага, так і юрыдычнага характару. Тым не менш навукоўцы ўпэўненыя, што зроблена вельмі важнае адкрыццё ў галіне развіцця чалавецтва.

Навукоўцы разлічваюць, на з'яўленне першага немаўляці, які будзе пазбаўлены спадчынных хвароб, ужо праз пару гадоў, то бок немаўля з патройнай ДНК можа з'явіцца на свет ужо да канца 2013 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?