35-гадовы форвард зборнай Украіны і кіеўскага «Дынама» Андрэй Шаўчэнка можа перайсці ў адзін з клубаў амерыканскай лігі MLS.

«Шаўчэнка дакладна будзе гуляць у наступным сезоне; магчыма, Андрэй працягне сваю кар’еру ў Амерыцы, адкуль у нас ужо ёсць шэраг прапаноў», — сказаў агент футбаліста.

Нагадаем, што ва ўчорашнім матчы супраць зборнай Швецыі на Еўра-2012Шаўчэнка адзначыўся дублем.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?