Здарылася гэта падчас рэспубліканскіх алімпіядаў па геаграфіі і гісторыі (алімпіяды па гэтых прадметах тады праводзіліся разам), якія заспелі мяне на той момант у якасці дзейнага абсалютнага пераможцы — значыць, калі нічога не блытаю, гэта быў ужо дзясяты клас — адпаведна, вясна 2000 года, Баранавічы. Мне, атрымліваецца, сямнаццаць.
Прыгадалася чамусьці.
У сямнаццаць, трэба адзначыць, я, хоць і быў яшчэ малалетнім ідыётам, ужо гады 4–5 як быў, што называецца, свядомым, нягледзячы наРазам з апазіцыйнасцю, якая прыйшла да мяне пасля сумнавядомыхсавецка-лукашысцка-расійскамоўнае асяроддзе.
Мову я збольшага вывучыў хутка, і ўжо ў 14, мяркуючы, што так будзе правільна, спрабаваў размаўляць на ёй з аднакласнікамі, але пачын мой на той момант ніхто падтрымаць не мог.Я, нідзе не бываючы і не будучы ні ў што заангажаваным, наогул не бачыў аніводнага жывога белмоўнага.
Да сямнаццаці, атрымліваецца, гадоў.
Я так і не даведаўся яе імя.
Ведаю толькі, што была яна навучэнкаю Коласаўскага ліцэя. Яшчэ яна была дзяўчынка вельмі прыгожая, не зважаючы нават на ўсыпаныя юнацкімі прышчыкамі шчокі.
Як мы пазнаёміліся? А ніяк.
Падчас нейкага арганізацыйнага мерапрыемства, якія заўжды спадарожнічаюць правядзенню школьных алімпіядаў, яна бегала ад аднае купкіхлапцоў-алімпіяднікаў да іншае. Падбягала, знаёмілася (паўтаруся, яна была вельмі прыгожай!), задавалапа-беларуску парачку дзяжурных пытанняў, крышачку (ізноў жапа-беларуску ) расказвала пра сябе і Ліцэй, і пакуль звычайныя рускамоўныя хлопчыкі прыходзілі ў прытомнасць ды аддзіралі сківіцы ад падлогі, бегла да іншых.
Не паверыце — абляцела такім чынам практычна ўсю залу з трохзначнай колькасцю рускамоўных хлапцоў (што паробіш, калі склад
А мне чамусьці ад гэтага відовішча было ніякавата.
«Эй, Серёга, ты это видел?! — падбягалі потым да мяне ўзрушаныя юнакі з Лёзна, Дрысвятаў і Падсвілля, выкаціўшы(не ведаю, што было ўва мне такога адметнага, але я быў ці не адзіны ў зале хлопец, да якога „пчолка“ чамусь не наважылася падляцець). — Девчонка белорусским владеет — офигеть!»вочы-сподкі
Я ж толькі хмыкнуў пра сябе — мне тады здалося, што нязграбных і сутулых
Што менавіта мне не спадабалася ў паводзінах тае дзяўчынкі, я да канца ўсвядоміў, толькі калі напаткаў у свядомай прэсе словазлучэнне «вірус беларушчыны».«Вірус» — слова з безумоўна негатыўнай канатацыяй. У нявінным аблёце рускамоўнае зале мне ўрэшце пабачыўся ледзь не
У прыватнай размове кіраўніца коласаўскага «дэсанту» многа і натхнёна расказвала, якая ў іх установа нефармальная, дэмакратычная і прагрэсіўная. Але паехалі дахаты яны, здаецца, без дыпломаў.





