Чытач НН Зміцер С. даслаў у Рэдакцыю копію афіцыйнага адказу прадстаўніка Беларускай чыгункі на свой запыт. Чытач прасіў патлумачыць, чаму сайт БЧ не мае беларускамоўнай версіі і працуе толькі па-расейску.

У адказе, падпісаным галоўным інжынерам БЧ В. М. Шубадзёравым, на добрай беларускай мове тлумачыцца, што Чыгунка кіравалася загадам кіраўніка дзяржавы № 60 «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнэт». Загад прадпісвае дзяржаўным установам ствараць сайты «на расейскай і (альбо) беларускай мовах».

Але Чыгунка, адзначаецца ў лісце, разглядае пытанне аб увядзенні з першага квартала 2013 года беларускамоўнай і англійскамоўнай версій сайту.

Каб даслаць у Беларускую чыгунку ліст, можна скарыстацца формай зваротнай сувязі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?