На 0,9% выраслі спажывецкія цэны з 1 па 16 кастрычніка, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.
Найбольшы прырост цэн з пачатку месяца адзначаны на тытунёвыя вырабы (3,9%), алей (2,9%), піва (2,7%), курыныя яйкі, жывёльнае масла, пшанічную муку (2,6%), ялавічыну (акрамя бескасцёвага мяса) (2,3%), проса (1,9%), хлеб і хлебабулачныя вырабы (1,6%), цвёрды сыр (1,5%), плаўлены сыр, сухія малочныя сумесі для дзіцячага і дыетычнага харчавання (1,3%), кандытарскія вырабы (1,2%), сгушчанае малако з цукрам (1,1%), бензін (5,2%), мэблю (1%), праезд гарадскім транспартам (9,4%), бытавыя паслугі (3,5%).
Сезоннае зніжэнне цэн адзначана на плодаагароднінную прадукцыю: цэны на бульбу знізіліся на 14,8%, моркву — на 12,1%, буракі — на 11,4%, белакачанную капусту — на 9,8%, рэпчатую цыбулю — на 8,1%, яблыкі — на 10%.
Цэны на агуркі свежыя выраслі ў 1,7 разу, свежыя памідоры — на 37,4%, бананы — на 7,4%, цытрусавыя — на 4,3%.
Па выніках 2012 года ўрад разлічвае ўтрымаць інфляцыю ў межах 19–22%. У 2011 годзе спажывецкія цэны павялічыліся на 108,7%.
За





